2012-04-04 15:14:11

Кардынал Таран расказаў аб уражаннях ад візіту ў Нігерыю


RealAudioMP3 Кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, ў інтэрв’ю нашаму радыё распавёў аб сваім нядаўнім падарожжы ў Нігерыю. Іерарх паведаміў, што сустрэўся з палітычнымі і рэлігійнымі лідэрамі краіны ў цяжкі для яе час, калі некаторыя этнічныя групы сеюць насілле. “Я не спадзяваўся, што ўбачу настолькі жывы Касцёл. Чытаючы заходнюю прэсу я думаў, што сустрэну падзеленае грамадства на ўсіх узроўнях. На самой справе, я бачыў глыбокія і шчырыя адносіны паміж каталіцкімі і мусульманскімі лідэрамі. Людзі, з якімі я сустракаўся і супольнасці, якія наведаў, мне здаліся вельмі спакойнымі, хоць і свядомымі небяспекі, якая існуе ў краіне”, - паведаміў іерарх.

Кардынал Таран падкрэсліў, што больш за ўсё яго прыемна ўразіла імкненне жыхароў Нігерыі да згоды. “Аднак некаторыя мусульманскія групы не падзяляюць гэтага імкнення, таксама як і, нажаль, некаторыя католікі. “Але мы “змушаны” весці дыялог, бо жывём у плюралістычным грамадстве”, - сказаў іерарх. Старшыня Папскай рады паведаміў, што яго вельмі ўразіла наведанне касцёла св. Тэрэзы ў Мадалла, дзе адбыўся выбух падчас св. Імшы на Божае Нараджэнне ў мінулым годзе. Кардынал Таран сустрэўся з некаторымі сем’ямі, якія падзяліліся з ім сваёй драмай.







All the contents on this site are copyrighted ©.