Вобразу Мікеланджэла
ў кінафільмах апошніх дзесяцігоддзяў будзе прысвечана навуковая канферэнцыя ў ватыкаснкіх
музеях. Яна пройдзе 12 красавіка. Размова пойдзе аб фрагментах фільмаў: “Канцэрт для
Мікеланджэла” (1974) італьянскага рэжысёра Раберта Расселіні і “Мікеланджэла – агонія
і экстаз” (1965) брытанскага рэжысёра Кэрола Рыда. Дакладчыкі канферэнцыі на тэму
“Мастацтва і кіно. Мікеланджэла ў сёмым мастацтве” – дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа
Паолуччы і італьянскі кінакрытык Марко Ванэллі. Трэба адзначыць, што форум пройдзе
ў непасрэднай блізасці ад месца, дзе змешчаны самы вядомы з твораў мастака эпохі Адраджэння:
фрэскі Сікстынскай капэлы.