2012-04-03 14:11:23

Эмігранты ў вялікіх еўрапейскіх гарадах хочуць жыць па-хрысціянску


RealAudioMP3 У Бруселі адбылася штогадовая сустрэча адказных за душпастырства сярод эмігрантаў у вялікіх еўрапейскіх гарадах. У форуме на тэму: “Рэлігійнасць эмігрантаў у секулярызаваным грамадстве”, прынялі ўдзел шматлікія эксперты з усёй Еўропы. Падчас мерапрыемства было адзначана, што эмігранты-католікі, якія прыбываюць з краін Паўднёвай і Усходняй Еўропы, а таксама іншых дзяржаў і кантынентаў, падвяргаюць сябе падвойнай рызыцы. Па-першае яны павінны будуваць сваё рэлігійнае жыццё ў новым касцёльным кантэксце, які характэрызуецца новай мовай і іншым менталітэтам. Па-другое яны перажываюць “культурны шок” назіраючы за эвалюцыяй, якая адбываецца ў адносінах паміж хрысціянствам і еўрапейскім грамадствам, - адзначылі эксперты.

Як адзначылі ўдзельнікі сустрэчы, скончыўся час ідэнтыфікацыі Еўропы з хрысціянскай рэлігіяй, што было характэрна на працягу стагоддзяў. Тым не менш, эмігранты хочуць жыць сваёй верай і ўносіць уклад у “духоўную спадчыну мясцовых Касцёлаў, - было адзначана на сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.