СДМ 2013: Крыжовы шлях па найбяднейшым мікрараёне Рыа
Кардынал Станіслаў
Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх, паведаміў, што падчас Сусветных дзён
моладзі ў бразільскім Рыа дэ Жанейра традыцыйнае набажэнства Крыжовага шляху пройдзе
ў адным з найбяднейшых мікрараёнаў мегаполіса. Іерарх адзначыў, што падобныя набажэнствы
павінны адбывацца таксама і ў такім асяроддзі, характэрным для вялікай колькасці жыхароў
Лацінскай Амерыкі.
Старшыня Папскай рады нагадаў, што адным з вялікіх выклікаў
для лацінаамерыканскага кантыненту з’яўляецца беднасць. “Таму адна са стацый Крыжовага
шляху павінна звярнуць увагу на цяжкія ўмовы штодзённага жыцця у бедных частках вялікіх
мегаполісаў”, - паведаміў іерарх. Вялікая працэсія Крыжовага шляху, падчас якой разважаецца
аб муках і смерці Езуса, належыць да галоўных падзей Сусветных дзён моладзі.