2012-04-03 14:35:20

Велікодныя шакаладныя вырабы: з выкарыстаннем дзіцячай працы і ў рабскіх умовах


RealAudioMP3 Напярэдадні Вялікадня, асацыяцыя “Fairtrade” паведамляе аб “несправядлівым” баку вытворчасці велікодных шакаладных вырабаў. Каля 3 млн. дробных фермераў забяспечвае 90% рынку сусветнай вытворчасці какава, а “ён характэрызуецца выкарытстаннем дзіцячай працы і рабскімі ўмовамі працы”, гаворыцца ў прэс-рэлізе асацыяцыі. Толькі ў Кот д’Івуары прыкладна 820 тыс. дзяцей працуе у сферы вытворчасці какава – 260 тыс. ва ўмовах, якія супярэчаць Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы. Актывісты “Fairtrade” заклікаюць: “Хто шукае “законную” альтэрнатыву салодкім велікодным вырабам, павінен набываць прадукты са “справядлівага гандлю”.

Асацыяцыя “Fairtrade” сама занялася азначэннем прадуктаў спецыяльнай этыкеткай, якая сведчыць аб тым, што дадзены выраб з’явіўся ў выніку справядівых і законных працоўных адносін. Этыкетка гарантуе, што людзі, якія працавалі над узнікненнем дадзена прадукту мелі годныя ўмовы працы і справядлівую аплату; падчас вытворчасці не была нанесена шкода экалогіі, быў дадзены доступ на рынак дробным фермерам і забяспечана празрыстасць вытворчых і гандлёвых умоў.

Сярод заснавальнікаў асацыяцыі “Fairtrade” таксама і каталіцкія арганізацыі, такія як напрыклад “Caritas”.







All the contents on this site are copyrighted ©.