2012-04-02 15:44:37

Папа прызначыў кардынала Камастры сваім прадстаўніком на Эўхарыстычным кангрэсе на Украіне


RealAudioMP3 2 красавіка Заля Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Анджэло Камастры, архіпрэзбітэра базылікі св. Пятра і вікарыя Святога Айца для Дзяржавы Ватыкан, сваім прадстаўніком на цырымоніі завяршэння Першага украінскага нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які праходзіў з нагоды 600-годдзя заснавання Львоўскакй Мітраполіі лацінскага абраду. Кангрэс пройдзе з 26 мая па 3 чэрвеня пад дэвізам “Езус Хрыстус, учора і сёння, той самы навекі” (Гэб 13,8). Падрыхтоўчыя працы да гэтай сустрэчы пачаліся ў верасні 2011 г. Украінскія іерархі вырашылі, што цэнтрам Кангрэса стане Кіеў, але завершыцца ён 3 чэрвеня ў Львове.








All the contents on this site are copyrighted ©.