2012-04-02 13:05:35

Бэнэдыкт XVI падзякаваў арганізатарам Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI падзякаваў усім арганізатарам Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, якія праходзілі ў жніўні 2011 г.: касцёльныям ўладам, спонсарам, валанцёрам, моладзі і ўсім, хто прыклаў намаганні для арганізацыі форума на належным ўзроўні. Пантыфік прыняў сёння на аўдынцыі дылегацыю Мадрыдскай архідыяцэзіі. Папа адзначыў, што ўзгадвае XXVI Дні моладзі з радасцю і ўдзячнасцю Богу за ўсе ласкі, якімі былі напоўнены гэтыя дні. Святы Айцец адзначыў, што “радасць гэтай падзеі можа быць зразумета толькі ў святле прысутнасці Святога Духа ў Касцёле. Ён працягвае даваць жыццё, як у дзень Пяцідзесятніцы і заклікае, каб вы будавалі тут, на зямлі, Валадарства Божай любові, - звярнуўся Святы Айцец да моладзі. - Гэта магчыма – будаваць сваё жыццё з мужнасцю і адвагай на прынцыпах Евангелля, калі Хрыстус становіцца для вас лепшым сябрам. Кожны з вас мае сваё асабістае пакліканне да святасці і шчасця згодна з вашымі талентамі і магчымасцямі”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI заклікаў маладых людзей па прыкладу першых апосталаў быць місіянерамі Хрыста сярод родных, сяброў і знаёмых, бедных і хворых; дэманстраваць любоў і дабрыню з прастатой, без комплексаў і страхаў. “Сам Хрыстус дасць вам сілы для гэтага”, - адзначыў Папа. На пачатку Вялікага тыдня Пантыфік заклікаў моладзь наблізіцца да Хрыста, каб праз Крыж лепш зразумець любоў да ўсяго чалавецтва.

На заканчэнне звароту, Святы Айцец прывітаў усіх, хто плануе ўдзельнічаць у наступных Днях моладзі ў Рыа дэ Жанейра ў 2013 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.