2012-04-02 15:08:18

7-я гадавіна смерці Яна Паўла ІІ: кананізацыйны працэс працягваецца


RealAudioMP3 Кс. прэлат Станіслаў Одэр, паведаміў у інтэрв’ю нашаму радыё, што кананізацыйны працэс бл. Яна Паўла ІІ працягваецца, а камісія, якую ўзначальвае святар, знаходзіцца на этапе даследавання цудаў праз заступніцтва благаслаўлёнага Пантыфіка. 2 красавіка 2012 г. адзначаецца 7-я гадавіна смерці Яна Паўла ІІ. “Зараз мы чакаем на зацвярджэнне Божага знаку, што неабходна для таго, каб працягваўся працэс: зацвярджэння Божага знаку як цуду. Магу паведаміць, што да нас з розных частак свету прыходзяць шматлікія сведчанні ласкі, атрыманай праз заступніцтва бл. Яна Паўла ІІ. Некаторыі з іх сапраўды цікавыя для нас. На дадзеным этапе я чакаю больш падрабязнай дакументацыі, каб распачаць больш дакладнае вывучэнне патрэбнае для прыняцця адпаведнага рашэння”, - паведаміў кс. Одэр.

На думку пастулатара кананізацыйнага працэсу, самым яркім сведчаннем жывой спадчыны Яна Паўла ІІ з’яўляецца колькасць наведавальнікаў яго магілы. Іншы феномен – гэта перэгрынацыя яго рэліквій, ініцыятыва, якая ўзнікла спантанна. Паводле святара, бл. Ян Павел ІІ прысутнічае сёння ў ідэях, пачуццях і перш за ўсё любові, якія дзякуючы яму жывуць сярод вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.