Бэнэдыкт ХVI скіраваў пасланне з нагоды году св. Клары
31 сакавіка Бэнэдыкт
ХVI з нагоды Году св. Клары, які ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца з 16 красавіка 2011
г. па 11 жніўня 2012 г. скіраваў на рукі біскупа Асізі-Ночэры Умбра- Гуальдо Тадіно,арцыбіскупа
Даменіка Соррэнціно спецыяльнае пасланне. У ім Пантыфік нагадвае, што перад Пальмовай
нядзеляй прыпадае таксама 800-годдзе з дня навяртання св. Клары. Пасланне Святога
Айца было прачытанае ў катэдры св. Руфіна ў Асізі падчас нешпараў Пальмовай нядзелі
ў суботу вечарам 31 сакавіка.
“Св. Францішак і св. Клара таксама і сёння гавораць
да сэрца маладых людзей і надалей не паменшылася з боку вернікаў цікавасць да іх”,
- адзначыў Пантыфік. Папа падкрэсліў, што ў нашым грамадстве ёсць шмат маладых людзей,
якія прымаюць запросіны Хрыста і поўнасцю аддаюцца Яму. “Яны з адвагай, адказнасцю
і з надзейяй ўздымаюць жыццёвыя рашэнні і пакідаюць усё, каб поўнасцю аддаць сябе
служэнню Пану і братам”, - напісаў Святы Айцец.
Папа таксама адзначыў, што
прыклад Клары і Францішка з’яўляюцца заклікам да таго, каб паразважаць над сэнсам
нашага існавання і каб мы ў Пану шукалі сакрэту сапраўднай радасці. “Той, хто імкнецца
выконваць волю Пана і давярае Яму, не толькі, што не траціць нічога, але знаходзіць
сапраўдны скарб, які здольны даць сэнс усяму”, - адзначыў Пантыфік