Упершыню “Місійны тыдзень” папярэдзіць Сусветныя дні моладзі
Сусветныя дні моладзі
ў Рыа ў 2013 г. упершыню папярэдзіць “Місійны тыдзень”. Сотні тысяч пілігрымаў, перад
тым як прыехаць ў Рыа дэ Жанейра, накіруюцца ў бразільскія дыяцэзіі, дзе правядуць
каля тыдня. Кс. Джэферсан Гансалвес, галоўны арганізатар мерапрыемстваў, якія папярэднічаюць
Сусветным дням моладзі, паведаміў, што ў Бразіліі не будзе традыцыйных “Дзён у дыяцэзіях”.
Замест іх 17-20 ліпеня 2013 г. пройдзе “Місійны тыдзень”. Ён дасць маладым людзям
магчымасць паўдзельнічаць у душпастырстве, салідарнай працы з мясцовымі супольнасцямі,
а таксама місійных і культурных мерапрыемствах. На думку арганізатараў, “Місійны тыдзень”
дасць моладзі больш аўтэнтычнага досведу аб жыцці ў Бразіліі.
Рашэнне пераўтварыць
“Дні ў дыяцэзіях” у “Місійны тыдзень” прыняў кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай
рады па справах свецкіх, у ходзе візіту ў Рыа дэ Жанейра ў лютым 2012 г.
Кс.
Гансалвес выказаў спадзяванне, што мерапрыемства “пакіне ў спадчыну наступным Сусветным
дням моладзі вопыт місійнай актыўнасці маладых людзей”.
На гэтым тыдні каля
300 адказных за моладзевае душпастырства з усяго свету сабраліся ў італьянскім Рокка
дзі Папа, каб абмеркаваць планы на Сусветныя дні моладзі ў Рыа.