СДМ 2013: “Моладзь Касцёла” мае “права” атрымаць адказы на экзістэнцыяльныя пытанні
Арцыбіскуп Ёзэф Клеменс,
сакратар Папскай рады па справах свецкіх, заўважыў, што маладосць – гэта, перш за
ўсё, час вялікіх пошукаў. Паводле яго, калі чалавек малады, ён жыве ідэаламі, марамі
і праектамі. Маладосць – гэта час, калі здзяйсняецца выбар адносна будучыні жыцця.
“Іншымі словамі, - заўважыў іерарх, - маладосць – гэта час пастаноўкі самых важных
пытанняў, якія непазбежна ўзнікаюць у жыцці, і такім чынам, прыняцця вялікіх адказаў”.
Іерарх
выступіў на сустрэчы па падрыхтоўцы наступных Сусветных дзён моладзі, якая праходзіць
у Рокка дзі Папа, непадалёк ад Рыма. Арцыбіскуп Клеменс адзначыў, што “моладзь Касцёла”
мае “права” атрымаць адказы на экзістэнцыяльныя пытанні. Іерарх задаўся пытаннем:
як Касцёл можа выканаць гэты абавязак і якім чынам можа паўдзельнічаць у вялікім заданні
выхавання моладзі?
Паводле арцыбіскупа, тут могуць дапамагчы тры аспекты.
Першым сярод якіх, з’яўляецца дактрынальная адукуцыя; яна звязана наўпрост з так званым
“веданнем веры”. Другі аспект – гэта запрашэнне да ўдзелу моладзі ў жыцці Касцёла,
перш за ўсё, літургічным і сакрамэнтальным жыцці парафіі, культурнай і дабрачыннай
дзейнасці моладзевых груп, рухаў і новых супольнасцяў. Трэці напрамак, на які звярнуў
увагу арцыбіскуп Клеменс – гэта асабістае сведчанне навізны і прыгажосці сустрэчы
з Хрыстом, праз аўтэнтычнае хрысціянскае жыццё веры.
Ватыканскі іерарх заўважыў,
што Сусветныя дні моладзі неаднойчы паказалі, што адны маладыя людзі могуць навярнуць
іншых да веры. Паводле арцыбіскупа Клеменса, такі спосаб душпастырства – гэта выдатны
прыклад “эклезіяльных адносін”.