2012-03-31 13:17:53

Перапіс у Ірландыі: больш католікаў, больш атэістаў


RealAudioMP3 Парадаксальная сітуацыя склалася пасля перапісу насельніцтва ў Ірландыі. У краіне за апошнія гады стала больш католікаў, але і павялічылася колькасць атэістаў. Як паведамілі ірландскія СМІ, каля 269800 чалавек не належаць да ніводнай з рэлігій. У 2006 г. такіх асоб было 183500. Асабліва высокая доля няверуючых сярод маладых людзей ад 25 да 29 гадоў. Тым не менш, каталіцтва застаецца дамінуючай рэлігіяй у Ірландыі, 84% насельніцтва называюць сябе католікамі. Іх колькасць павялічылася за апошнія пяць гадоў прыкладна на 5%. Павелічэнне было выклікана перш за ўсё каталіцкай эміграцыяй з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Самымі хуткімі тэмпамі расце ў апошнія гады колькасць вызнаўцаў праваслаўя, пяцідзесятніцкіх рухаў і ісламу. Прыкладна 49200 чалавек падчас перапісу насельніцтва назвалі сябе мусульманамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.