2012-03-30 16:34:47

30-годде аднаўлення дыпадносін паміж Святым Пасадам і Вялікабрытаніяй


RealAudioMP3 30 гадоў таму былі поўнасцю адноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Вялікабрытаніяй і Апостальскай Сталіцай. Гэта адбылося напярэдадні апостальскага візіту бл. Яна Паўла ІІ у краіну. Трэба адзначыць, што Каралеўства Англіі ў 1479 г. свайго першага замежнага пасланніка скіравала менавіта ў Папскую дзяржаву. Адносіны былі перарваныя ў 1534 г. каралём Генрыхам VІІІ, вынікам чаго стала стварэнне Англіканскай Царквы.

У 1914 г. двухбаковыя кантакты былі адноўлены дамовай, якую падпісаў папа Пій ХІ, але без абмену дыпламатамі. Толькі ў 1982 г. адбылося ўстанаўленне паўнавартасных дыпламатычных адносін. Пры Святым Пасадзе пачаў пастаянна працаваць надзвычайны і паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі, а ў Аб’яднанае Каралеўства прыбыў Апостальскі нунцый. Адносіны атрымалі далейшае паглыбленне пасля 2010 г., дзякуючы апостальскаму падарожжу ў краіну папы Бэнэдыкта ХVІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.