2012-03-29 13:27:01

Раўль Кастра падчас развітання з Папам: “Вялікі дзякуй! Кожнае слова – пачута”


RealAudioMP3 Прэзідэнт Кубы Раўль Кастра падчас развітальнай цырымоніі на заканчэнне візіту Папы падкрэсліў, што кубінскі народ адчувае новы энтузіязм, які стаў вынікам прысутнасці Пантыфіка на востраве. Ён адзначыў, што з боку кіраўніцтва існуе разуменне, што будучыню краіны не можна будаваць на матэрыяльных каштоўнасцях. Кастра пацвердзіў жаданне крочыць у напрамку, акрэсленым Святым Айцом, падтрымліваючы сям’ю і надаючы адпаведную ролю бацькам у выхаваўчым працэсе дзяцей і моладзі.

Кіраўнік дзяржавы прызнаў уклад і значэнне кубінскай эміграцыі. Ён запэўніў Святога Айца, што будуць рабіцца сталыя намаганні для поўнай нармалізацыі адносін паміж Кубай і яе грамадзянамі-эмігрантамі.

Кастра падкрэсліў, што кубінцы падзяляюць упэўненасць, што толькі абуджэнне памкненняў усіх народаў да ўзаемнай павагі, дыялогу і сталага супрацоўніцтва дазволяць свету знайсці рашэнне найбольш цяжкіх праблем.








All the contents on this site are copyrighted ©.