2012-03-29 13:56:05

Лацінаамерыканскія газеты аб “папскім дыханні перамен”


RealAudioMP3 У апошні дзень візіту Бэнэдыкта XVI на Кубу лацінаамерыканская прэса надае ўвагу сацыяльнай сітуацыі на Карыбскім востраве, а таксама спекуляцыям аб сустрэчы з рэвалюцыйным лідэрам Фідэлем Кастра. Кубінская партыйная газета “Granma” апублікавала артыкул пад назвай “Разважанні Фідэля Кастра”. Гаворка ідзе аб кароткай і простай сустрэчы экс-прэзідэнта з Папам. Пра сустрэчу з Раўлем Кастра дзяржаўныя СМІ паведамляюць у стрыманай форме і падкрэсліваюць цёплы характар сустрэчы.

За межамі Кубы ў СМІ дамінуе абмеркаванне словаў Папы ў кантэксце сацыяльнага становішча на востраве. Аргентынская газета “Clarin” піша: “Папа заклікае да палітычнай адкрытасці, але Куба адвяргае гэта”. “Clarin” пытаецца, наколькі “папскае дыханне перамен” будзе адчувальна падчас св. Імшы на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване.

Эмігранцкая кубінская газета “El nuevo Herald” ставіць у цэнтр малітву Папы за палітычных зняволеных на Кубе. Калумбійская газета “El Tiempo” разважае пра тое, што Фідэль Кастра, усведамляючы свой узрост і стан, яшчэ раз скарыстаўся магчымасцю абмяняцца сваімі перажываннямі з Пантыфікам.

Мексіканская газета “Jornada” спекулюе, што на сустрэчы Рауля Кастра і Папы, магло падымацца пытанне аб пяці асуджаных у ЗША кубінскіх бежанцах. Газета “Miami5” піша, што “Рауль Кастра і Святы Айцец паставілі сабе гуманітарныя пытанні”.







All the contents on this site are copyrighted ©.