Італьянскі вучоны: кубінскія эмігранты могуць дапамагчы краіне
Італьянскі прафесар
Антоніо Марыя Бажыо, які выкладае на Кубе сацыльнае навучанне Касцёла, заўважыў, што
візіт Папы дапаможа хрысціянам узрасці ў веры і ўзмацніць адзінства кубінскага народа.
Ён адзначыў, што праблемай краіны з’яўляецца адсутнасць дыялога з тымі, хто пакінуў
Кубу па палітычных, так ці эканамічных прычынах. “Неабходна пазбавіцца усіх радыкальна
антаганістычных і экстрымісцкіх пазіцый, і трэба, каб была добрая воля з усіх бакоў,
бо толькі гэта можа даць сур’ёзную дапамогу Кубе. Папа можа падштурхнуць у гэтым напрамку:
не непасрэдна, але нават толькі сваёй прысутнасцю”, - сцвярджае спецыяліст.
“Акрамя
сацыялізма і вар’яцкага капіталізма, з якім змагалася рэвалюцыя, існуе іншая форма
свабоднай эканомікі – адказнай, салідарнай і цывілізаванай. У гэтым можа дапамагчы
Касцёл”, - сцвярджае прафесар. Ён ўказвае, што кубінскія эмігранты маюць вопыт прадпрамальніцтва,
якога не мае насельніцтва вострава, і сродкі, якія хацелі б інвеставаць у нацыянальную
эканоміку. “Касцёл з’яўляецца гарантам дыялогу”,- сказаў прафесар Бажыо.