2012-03-28 14:49:32

Бэнэдыкт ХVI сустрэўся са сваёй “духоўнай маці"


RealAudioMP3 Кс. Ламбардзі паведаміў аб цікавай акалічнасці прабывання Бэнэдыкта ХVI у Санц’яга дэ Куба. Пасля св. Імшы 27 сакавіка раніцай у капліцы семінарыі св. Базыля Вялікага, на якой прысутнічала 20 сясцёр кантэмлятыўнай галіны Кангрэгацыі Місіянерак Міласэрнасці Маці Тэрэзы з Калькуты, Святы Айцец сустрэўся з індыйскай законніцай сястрой Тэрэзай Кэрэкэта. Падчас складання вечных шлюбаў малітвам кожнай з сясцёр кангрэгацыі даручаецца адзін канкрэтны святар. 20 гадоў таму для сястры Тэрэзы Кэрэкэта такім святаром стаў Ёзэф Ратцынгер, які ў той час з’яўляўся прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння.

Як паведаміў кс. Ламбардзі, “гэта навіна вельмі ўразіла Бэнэдыкта ХVI. Святы Айцец быў узрушаны гэтым”. Паводле індыйскай традыцыі законніца ўручыла Папе вянок з кветак, як пацвярджэнне сваёй “місіі”.

Трэба адзначыць, што сёстры з кангрэгацыі Місіянерак Міласэрнасці Маці Тэрэзы з Калькуты прыбылі на Кубу на асабістае запрашэнне Фідэля Кастра.








All the contents on this site are copyrighted ©.