2012-03-28 12:34:20

Бэнэдыкт ХVI папрасіў Раўля Кастро, каб Вялікая Пятніца была святочным днём


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі адзначыў, што падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Кубы Раўлем Кастро, якая прайшла 27 сакавіка ў Гаване, Бэнэдыкт ХVI папрасіў у кіраўніка дзяржавы, каб Вялікая Пятніца была абвешчана на Кубе святочным днём. У інтэрв’ю нашаму радыё кс. Ламбардзі паведаміў, што сустрэча Пантыфіка з Прэзідэнтам Кастро адбылася ў вельмі ветлівай, сардэчнай атмасферы. Падчас яе былі абмеркаваны актуальныя ўмовы, у якіх жыве кубінскі народ, а таксама прысутнасць Каталіцкага Касцёла ў жыцці краіны. “Папа звярнуўся да Прэзідэнта з канрэтнай прапановай адносна святкавання Вялікай Пятніцы. Бл. Ян Павел ІІ падчас свайго падарожжа на Кубу папрасіў ўлады краіны, каб яны зрабілі Божае Нараджэнне святочным днём, на што ўлады краіны далі згоду. Так і Бэнэдыкт ХVI прапанаваў, каб Вялікая Пятніца, якая з’яўляецца фундаментальным днём у рэлігійнай традыцыі кубінскага народу, была прызнана кіраўніцтвам, як займаючая важнае месца ў жыцці нацыі”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Дырэктар Залі Друку адзначыў, што візіт Папы на Кубу паспрыяе ўнутранаму ўмацаванню Касцёла на Кубе, які ў апошні час перажываў радасныя моманты, аб чым сведчаць святкаванні 400-годдзя адшукання статуэткі Маці Божай Міласэрнасці з Эль Кобрэ і пілігрынацыя фігуры па краіне. “Гэта падзеі, якія сведчаць аб момантах ласкі і ўнутраным аднаўленні Касцёла і кубінскага народа”, - сказаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.