2012-03-28 14:26:39

800 замежных журналістаў асвятляюць візіт Бэнэдыкта XVI на Кубу


RealAudioMP3 Візіт Бэнэдыкта XVI на Кубу сустрэўся з шырокім рэзанансам у СМІ. Больш за 800 замежных журналістаў былі акрэдытаваны для асвятлення падарожжа Пантыфіка на востаў, паведамляе інтэрнэт-газета “Cubaperiodistas”. Тым не менш, сярод іх няма прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з Фларыды, месцы найбольшага пражывання кубінскіх эмігрантаў. Журналісты не атрымалі кубінскай візы, паведамляе апазіцыйная да кубінскага ўрада газета “El nuevo Herald”, выходзячая на Маямі. З іншага боку, 300 кубінскіх эмігрантаў католікаў з Маямі прыбылі на востраў разам са сваім арцыбіскупам Томасам Вэнскі, каб прыняць удзел у св. Імшы ў Санц’яга дэ Куба. Яшчэ 500 пілігрымаў прыбудуць чартэрным рэйсам на св. Імшу, якую ўзначаліць Бэнэдыкт XVI 28 сакавіка ў Гаване.

На Маямі шматлікія кубінскія эмігранты сочуць за падарожжам Пантыфіка з дапамогай відэатрансляцый, якія ладзяцца ў адной з капліц. Дапаможны біскуп Маямі на пенсіі Агусцін Рома назваў візіт Папы “падарункам для Кубы, ад якога хочуць атрымліваць асалоду ўсе”.

Іспанскія СМІ, тым часам, паведамілі, што кардынал Луіс Марцінэс Сісташ, які прабывае на Кубе, адкрыў свой канал у Твітэры, спецыяльна прысвечаны візіту. Іерарх напісаў ужо чатыры паведамленні з падрабязнасцямі падарожжа Пантыфіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.