2012-03-25 15:16:06

Святы Айцец сустрэўся з сем’ямі ахвяраў наркамафіі


RealAudioMP3 Святы Айцец, пасля наведання Прэзідэнта Мексікі Феліпэ Кальдэрона, 25 сакавіка сустрэўся з сем’ямі ахвяраў наркамафіі. Сярод людзей, з якімі размаўляў Папа, была Марыя Эльвія Валенсія, маці федэральнага паліцэйскага, забітага мафіяй у горадзе Сьюдад-Ідальга ў штаце Мічаакан; Марыя Хэррэра, маці чацвярых дзяцей-ахвяраў арганізаванай злачыннасці; Алісія Уллоа Кондэ, чыю сястру Габрыэлу Уллоа выкрала мафія, і Жазэфіна Эспіноза Торэс, жонка салдата, які быў забіты падчас аперацыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ў Дуранго. Бэнэдыкт XVI звярнуўся да кожнага з прысутных са словамі суцяшэння і запэўніў у сваёй малітоўнай памяці. З ініцыятывай сустрэчы выступіў Прэзідэнт Кальдэрон.







All the contents on this site are copyrighted ©.