Тэматыка артыкулаў
у сённяшняй мексіканскай прэсе амаль выключна датычыць візіту Бэнэдыкта ХVI у краіну.
Выданне “А.М.” абямяркоўвае прывітальную прамову Святога Айца ў аэрапорце і яго сустрэчу
з Прэзідэнтам Мексікі Феліпэ Кальдэронам. Выданне акцэнтуе асуджэнне з боку Папы незаконнага
гандлю наркотыкамі. На першых старонках газеты змешчаны здымак Святога Айца і пад
ім надпіс: “Вітай Святы Ойча – наш сябар. Дзякуем за тое, што ты прынёс супакой і
радасць у нашыя сэрцы”. “А.М.” піша аб 36 тыс. маладых людзей на сустрэчы с Папам
у Леоне і 20 тыс. у Гуанахуато. Штодзённік “El Heraldo” выйшаў сёння пад тытулам:
“Бэнэдыкт – наша надзея ў цемры”. На першай старонцы словы Папы падчас сустрэчы з
Прэзідэнтам Кальдэронам: “Я малюся за ахвяраў насілля”. У выданні падкрэсліваецца
важнасць і гістарычнасць візіту Пантыфіка, адзін з артыкулаў выйшаў пад загалоўкам:
“Папа сярод нас: гістарычны момант для Гуанахуата і Мексікі”. Называецца агульная
колькасць удзельнікаў сустрэч са Святым Айцом – 700 тыс.
Мексіканская “Correo”
нагадвае словы Бэнэдыкта ХVI, сказаныя на борце самалёта па дарозе ў Мексіку, што
марксісцкая ідэалогія не адпавядае рэчаіснасці. Чарговае буйное выданне “Millenio”
цытуе словы Святога Айца аб тым, што Касцёл павінен зрабіць усё магчымае ў барацьбе
з гандлем наркотыкамі”.