2012-03-23 14:09:00

Папа і прэзідэнт Італіі абмяняліся тэлеграмамі


RealAudioMP3 “Я лячу ў Мексіку і на Кубу, каб падтрымаць місію мясцовага Касцёла і прынесці жыхарам гэтых краін пасланне надзеі”, - напісаў з борта самалёта Бэнэдыкт ХVI Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Джорджа Напалітана. У сваёй тэлеграме Святы Айцец пажадаў італьянскаму народу “духоўнага, грамадскага і сацыяльнага дабрабыту”. Практыка абмену тэлеграмамі на пачатку замежных падарожжаў Папы існуе ўжо на працягу многіх гадоў.

Джорджа Напалітана напісаў у адказ, што ўся міжнародная супольнасць з вялікай увагай сочыць за гэтай “новай місіяй” Бэнэдыкта ХVI. Прэзідэнт Італіі звярнуў увагу на “вялікія чаканні і спадзяванні людзей, з якімі сустрэнецца Святы Айцец”. Напалітана перакананы ў тым, што візіт Папы “паспрыяе набліжэнню і адзінству паміж народамі гэтых краін і ўсяго Лацінаамерыканскага кантынента. “Гэты візіт з’яўляецца вялікім маральным выклікам, каб у духу адноўленай салідарнасці і адзінства перамагаць важныя грамадскія і сацыяльныя праблемы, перад якімі стаяць народы Кубы і Мексікі”, - напісаў у заключэнне сваёй тэлеграмы Прэзідэнт Джорджа Напалітана.








All the contents on this site are copyrighted ©.