2012-03-23 14:13:24

Кардынал Маркс абраны новым старшынёй Камісіі епіскапатаў краін Еўрасаюза


RealAudioMP3 23 сакавіка нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс быў абраны на трохгадовы тэрмін старшынёй Камісіі епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза. Ён зменіць на гэтай пасадзе біскупа Адрыяна ван Луйна, які кіраваў гэтай камісіяй на працягу апошніх шасці гадоў. Кардынал Маркс быў абраны на заканчэнне вясенняй пленарнай асамблеі гэтай структуры, падчас якой былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з інтэграцыяй еўрапейскага кантынента, салідарнасці паміж народамі Еўропы і яе адкрыцця на іншыя кантыненты.

Кардынал Рэйнхард Маркс нарадзіўся ў 1953 г. З 2007 г. з’яўляецца арцыбіскупам Мюнхенска-Фрайзінгскім. У 2009 г. быў абраны намеснікам старшыні Камісіі епіскапатаў краін Еўрасаюза. У склад Калегіі кардыналаў папа Бэнэдыкт ХVI уключыў іерарха ў лістападзе 2010 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.