2012-03-22 16:08:59

Славенія: рэферэндум аб роўных правах аднаполых пар з сужэнствамі


RealAudioMP3 25 сакавіка жыхары Славеніі прымуць удзел у рэферэндуме аб законе, які гарантуе аднаполым парам роўныя правы з сужэнствамі, а таксама дазваляе прадстаўнікам сексуальных меншасцяў усынаўленне дзяцей. Закон быў прыняты славенкім парламентам яшчэ ў чэрвені мінулага года. Аднак, Славенская грамадзянская ініцыятыва абароны сям’і і правоў дзіцяці ініцыявала рэферэндум з мэтай адмены закона. Гэту ініцыятыву падтрымаў таксама Каталіцкі Касцёл. Праціўнікамі правядзення ўсенароднага галасавання стаў сацыял-дэмакратычны ўрад краіны, які акрэсліў ініцыятыву як “недэмакратычную і неталерантную”, аднак Канстытуцыйны Суд пацвердзіў права абаронцаў сям’і да рэферэндуму. На думку апошніх, каля 70% жыхароў Славеніі прагаласуюць супраць дадзенага закона.








All the contents on this site are copyrighted ©.