2012-03-22 12:30:07

Кс. Ламбардзі: магчыма сустрэча Папы і Фідэля Кастра


RealAudioMP3 Не выключана магчымасць сустрэчы Бэнэдыкта XVI і Фідэля Кастра, падчас візіта Папы на Кубу, лічыць Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Ён адзначыў, што такая сустрэча знаходзіцца цалкам “у рамках магчымага”, хоць, яна і не прадугледжана афіцыйнай праграмай візіта Пантыфіка. Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што калі былы Прэзідэнт Кубы пажадае сустрэцца ў Папай, Святы Айцец “быў бы гатовы сустрэцца з ім”. Падчас размовы з журналістамі аб праграме Апостальскага падарожжа Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу, якое пройдзе 23-29 сакавіка кс. Ламбардзі адзначыў, што ў ёй не прадугледжана сустрэча з кубінскімі дысідэнтамі, як гэта было падчас візіта Яна Паўла ІІ у 1998 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.