2012-03-22 15:57:54

ЗША: у сацыяльных сетках максімум увагі да візіту Папы ў Мексіку і на Кубу


RealAudioMP3 Амерыканскія каталіцкія інтэрнэт-рэсурсы будуць шырока асвятляць візіт Бэнэдыкта ХVI на Кубу і ў Мексіку. Канферэнцыі Біскупаў ЗША у сваім спецыяльным паведамленні паінфармавала аб тым, што на сайце епіскапата будзе створаны спецыяльны раздзел, прысвечаны апостальскаму падарожжу Пантыфіка. Акрамя таго, за візітам можна будзе сачыць на профілі біскупскай канферэнцыі ў “Facebook”. Епіскапат ЗША назваў таксама імёны іерархаў, якія будуць суправаджаць Святога Айца падчас падарожжа. Дэлегацыю ўзначаліць дапаможны біскуп Бруклінскай дыяцэзіі Актавіо Сіснэрос. Ён заклікаў усіх вернікаў краіны маліцца, “каб візіт Папы на Кубу і ў Мексіку прынёс супакой, прымірэнне і благаслаўленне для гэтых краін”.








All the contents on this site are copyrighted ©.