2012-03-21 15:06:17

Сірыя: чысткі хрысціян ў горадзе Хомc


RealAudioMP3 Прадстаўнікі Сірыйскай Праваслаўнай Царквы, да якой належаць 60% хрысціян краіны, паведаміла аб чыстках хрысціян у горадзе Хомс. Іх здзейсніла экстрэмісцкая групоўка “Брыгада Фарук”. У звароце адзначаецца, што ўзброеныя ісламскія групоўкі сілай выгналі з горада Хомс каля 90% жыхароў-хрысціян, канфіскуючы іх дамы. Хрысціянам не было дазволена забраць нават асабістыя рэчы. Апостальскі Вікарый у Алепа арцыбіскуп Джузэппэ Надзаро адзначыў, што такія паведамленні сведчаць аб тым, што мур маўчання, які стваралі да гэтага часу сусветныя СМІ, пачынае паволі знікаць і людзі могуць уявіць праўдзівы вобраз сітуацыі ў Сірыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.