Святы Айцец павіншаваў часопіс “Communio” з 40-годдзем
Важным публіцыстычным
органам, які грае значную ролю ў разуменні існуючай сітуацыі, а таксама дапамагае
глядзець на яе праз прызму тэалогіі, назваў Бэнэдыкт XVI каталіцкае выданне “Communio”.
Часопіс, які выходзіць на 17 мовах, адзначае ў гэтыя дні сваё 40-годдзе. Ёзэф Ратцынгер
ў 1972 г. быў адным з заснавальнікаў часопіса, чытачом якога ён застаецца і сёння.
Выданне было створана ў сітуацыі “драмы 1968-га года”, узгадвае Папа у сваім лісце
з нагоды юбілею. Паводле Пантыфіка, гэта быў зваротны час для свету ў цэлым і Касцёла.
У гэтай сітуацыі часопіс быў пакліканы запабегчы фальшаванню рэальнасці і такім чынам
“служыць жывой спадчыне II Ватыканскага Сабору”. Святы Айцец узгадвае, што вынікам
дзейнасці часопіса стала стварэнне так званых “Communio-груп” у буйных гарадах, члены
якіх вялі жывыя дыскусіі на тэму веры і рэчаіснасці. “Калі такі дыялог паміж чытачамі
і слухачамі будзе рэалізаваны, часопіс з чыста інтэлектуальнага ператворыцца ў фарміруючы
моц жыцця Касцёла”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.