2012-03-21 12:55:27

Брусэль: пасяджэнне Камісіі епіскапатаў краін Еўрасаюза


RealAudioMP3 Выбар новага старшыні і чатырох віцэ-старшынь, хуткае старэнне кантынента і міжнародная салідарнасць – гэта галоўныя пытанні, якія разгледзяць удзельнікі вясенняй пленарнай сустрэчы Камісіі епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза (COMECE). У форуме, які пачнецца 21 сакавіка ў Брусэлі прымуць удзел 23 біскупы. Яны пазнаёмяцца са справаздачамі цяперашняга старшыні Камісіі біскупа Адрыяна ван Луйна, генеральнага сакратара кс. Пятра Мазуркевіча і прадстаўнікоў шэрагу біскупскіх канферэнцый. Іерархі праслухаюць таксама лекцыю на тэму “Салідарнасць, як прынцып Еўрапейскага Саюза”, якую прачытае былы генаральны дырэктар Міжнароднага валютнага фонда Мішэль Камдэсю.

У наступныя дні біскупы абмяркуюць тры тэмы: годнасць асоб сталага ўзросту і міжнародная салідарнасць, дзейнасць Савета Еўропы, а таксама пазнаёмяцца з ініцыятывамі сакратарыята Камісіі епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза. 23 сакавіка адбудуцца выбары новага старшыні і чатырох віцэ-старшынь Камісіі. Пасля гэтага біскупы прымуць удзел у прэс-канферэнцыі.

Камісія епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза была створана 3 сакавіка 1980 г. У яе ўваходзяць каталіцкія іерархі з краін-членаў супольнасці. Харватыя, якая яшчэ не з’яўляецца членам Еўрасаюза, у Камісіі мае статус назіральніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.