2012-03-20 15:27:42

Кубінскі іерарх: візіт Папы паспрыяе прымірэнню народа


RealAudioMP3 Напярэдадні візіту Бэнэдыкта XVI на Кубу старшыня біскупскай канферэнцыі краіны арцыбіскуп Дыанісіо Гульермо Гарсіа Ібанэс у інтэрв’ю нашаму радыё выказаў меркаванне, што візіт Святога Айца дапаможа ажыццяўленню галоўнай надзеі католікаў – прымірэнню ўсіх кубінцаў. Сустрэча з Папам паспрыяе таму, што ўвесь народ пазнае Хрыста, а пазнаўшы – палюбіць Яго. Ён паведаміў, што ў краіне не хапае душпастыраў, але свецкія католікі ўносяць шмат энтузіязму і чыняць проста цуды, асабліва ў сацыяльнай працы.

Кубінскі іерарх распавёў, што святары, законнікі, свецкія католікі робяць шмат для таго, каб усе кубінцы лічылі сябе братамі, незалежна ад веры, спосабу мыслення і сацыяльнага статусу.

Сярод праблемаў кубінскі іерарх назваў практыкаванне многімі спірытызму, які спалучаецца з абрадамі, характэрнымі для каталіцтва. У выніку чаго адбываецца небяспечная падмена, якую цяжка распазнаць простаму верніку. Станоўчым іерарх назваў дыялог з урадам краіны, які можа дапамагчы гарманічнаму развіццю кубінскага грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.