2012-03-20 11:24:22

Беларусь: мабільная выстава супраць абортаў


RealAudioMP3 Новы праект “Выратуй прысуджаных на смерць” пачаў Мінскі цэнтр аховы мацярынства і сямейных каштоўнасцяў “Матуля” Беларускай Праваслаўнай Царквы. Мабільная выстава супраць абортаў вандруе па школах і іншых навучальных установах Беларусі. На 17 стэндах – падрабязная інфармацыя – аб моманце нараджэння жыцця, гісторыі абортаў, міфах з імі звязаных, а таксама наступствах такога кроку. Нажаль, як паведаміла асістэнт кіраўніка цэнтра Марына Раманчыкава, для большасці юнакоў шматлікія факты з’яўляюцца адкрыццём. Выстава ўжо наведала навучальныя ўстановы Мінска, Мінскага раёну, Барысава, Валожына, Салігорска. Лекцыі паслухалі 6 тыс. маладых людзей. У асноўным вучні старэйшых класаў.

Сёння ў Беларусі амаль кожная трэцяя цяжарнасць заканчваецца абортам. На 1 лютага 2012 г. на 1 тыс. шлюбаў прыходзілася 930 разводаў. Цэнтр “Матуля” разам з іншымі хрісціянскімі канфесіямі – каталіцкай і пратэстанцкімі – рэалізуе яшчэ адзін сумесны праект па кансультаванні ў жаночых клініках з мэтай заахвоціць жанчын не рабіць аборт. У арсенале хрысціянскіх валанцёраў не толькі “страшылкі”. Падчас размовы яны паказваюць другі бок медаля. Не зрабіць аборт – значыць на свет з’явіцца новае жыццё, альтэрнатыва так званаму свабоднаму каханню – цнатлівыя адносіны, лепшая ад разводу – моцная сям’я.







All the contents on this site are copyrighted ©.