2012-03-19 15:08:08

Хрысціян дыскрымінуюць у Еўропе


RealAudioMP3 Хрысціяне падвяргаюцца дыскрымінацыі ў Еўропе. 19 сакавіка была апублікавана справаздача аб выпадках неталерантнасці і дыскрымінацыі хрысціян на кантыненце ў 2011 г. У дакуменце падрыхтаваным Цэнтрам кантроля за выпадкамі неталерантнасці і дыскрымінацыі ў адносінах да хрысціян, прадстаўлена інфармацыя аб зарэгістраваных 180 выпадках парушэння рэлігійнай свабоды, свабоды слова, сумлення, палітыкі дыскрымінацыі, выключэння хрысціян з сацыяльнага і грамадскага жыцця. Акрамя таго, прадстаўлнены выпадкі забароны ўжывання рэлігійным сімвалаў, абразаў, паклёпаў, распаўсюджвання негатыўных стэрэатыпаў, нянавісці, вандалізма і прафанацыі, злачынстваў у адносінах да людзей на рэлігійнай глебе.

У справаздачы адзначаецца, што 74% апытаных у Вялікабрытаніі заявілі, што хрысціян дыскрымінуюць больш, чым людзей іншых веравызнанняў. У Францыі 84% выпадкаў вандалізма былі скіраваны супраць хрысціянскіх культавых будынкаў. У Шатландыі 95% выпадкаў насілля на рэлігійнай глебе адбыліся супраць хрысціян.

Сярод канкрэтных выпадкаў нецярпімасці ў адносінах да паслядоўнікаў Хрыста ўзгадваюцца пратэсты супраць дзейнасці каталіцкіх пастырскіх служб пры ўніверсітэтах у Іспаніі, пагрозы ў адрас рэлігійных супольнасцяў, прымусовае зняцце крыжоў і абразоў у школьных памяшканнях у некалькіх краінах Еўропы. Узгадваецца аб судовых працэсах над бацькамі, якія забаранялі сваім дзецям наведваць урокі “сексуальнага выхавання” у Германіі, прымушэнні святароў удзяляць сакрамэнт сужэнства гомасексуальным парам у Галандыі, ці урачоў здзяйняць аборты ў Іспаніі. На думку аўтараў даследвання, недахоп талерантнасці адносна хрысціян у грамадстве ўплывае на тое, што вызнаўцы Хрыста аддаюць перавагу “не казаць аб сваіх рэлігійных поглядах”.

Сярод пазітыўных тэндэнцый узгадваецца рэзалюцыя АБСЕ супраць дыскрымінацыі хрысціян, якая з’явілася ў ліпені 2011 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.