2012-03-19 16:19:47

Куба: арышты “Дам у белым”


RealAudioMP3 За некалькі дзён да візіту Папы Бэнэдыкта XVI на Кубу адбыліся шматлікія арышты членаў праваабарончай арганізацыі “Дамы ў белым”. Як паведамляе газета „El Nuevo Herald”, затрымана больш за 50 жанчын. Сярод іх, верагодна, знаходзіцца Берта Салер, прэс-сакратар руху. У апошні час Салер неаднаразова звярталася да Касцёла на Кубе з просьбай аб магчымасці спаткання членаў арганізацыі “Дамы ў Белым” з Папам падчас яго візіту ў краіну. Узнагароджаная Еўрасаюзам Прэміяй па Правах Чалавека, арганізацыя кубінскіх жанчын – абаронцаў правоў чалавека, была заснавана ў канцы так званай Чорнай вясны на Кубе ў 2003 г. Тады ўлады масава арыштавалі апазіцыянераў і асудзілі на доўгія тэрміны зняволення. Група маці, жонак і дачок асуджаных крытыкаў рыжыму рэгулярна наведваюць нядзельныя св. Імшы ў белай вопратцы, дэманструючы тым самым неабходнасць абароны правоў чалавека на Кубе. Адсюль і паўстала назва – “Дамы ў белым”.

У апошнія гады ўлады ўзмацнілі атакі на прыхільніц гэтай арганізацыі. Касцёл на Кубе ў апошнія два гады праводзіць інтэнсіўны дыялог з уладамі, вынікам якога стала вызваленне многіх палітычных вязняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.