2012-03-19 16:40:19

Вядомыя асобы распавялі аб Бэнэдыкце XVI


RealAudioMP3 Асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI ксёндз прэлат Георг Генсвайн падверг крытыцы некаторыя СМІ за спосаб інфармавання аб жыцці і дзейнасці Папы. “Вобраз кардынала Ёзэфа Ратцынгера, а цяпер Бэнэдыкта XVI, у значнай ступені скажаецца”, - адзначыў ксёндз прэлат падчас прэзентацыі сваёй кнігі “Бэнэдыкт XVI – вядомыя асобы аб Папе”. Яна выдадзена з нагоды надыходзячага 85-гадовага юбілею Папы, які Пантыфік адзначыць 16 красавіка. “Той, хто слухае прамовы Папы, а затым бачыць іх у фармаце публікацыі, пытаецца: ці гэта не фальшывы фільм”, - адзначыў святар і абверг меркаванне, што Папа не знаёміцца з негатыўная інфармацыяй. Бэнэдыкт ХVI кожны дзень робіць агляд прэсы, аналізуючы ўсе падзеі, паведаміў ён.

У кнізе, апублікаванай нямецкім выдавецтвам “Медыя-Марыя-Феглаг”, аб сваіх асабістых кантактах з Папам распавядаюць 20 прадстаўнікоў свету палітыкі, эканомікі, мастацтва, спорту і Касцёла. Іх аповеды сабраў сам папскі сакратар. У спісе вядомых асоб – футбольная легенда Франц Бэкенбаўэр, чэмпіёнка па лыжах Марыя Хёфль Рыш, былы прэм’ер-міністр Баварыі Эдмунд Штойбэр, міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле, бэнэдыктынскі абат Ноткер Вольф і рэктар аўстрыйскай Вышэйшай школы тэалогіі і філасофіі імя Бэнэдыкта XVI Карл Вальнэр.








All the contents on this site are copyrighted ©.