2012-03-19 12:06:09

Бэнэдыкт XVI адзначае імяніны


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі павіншаваў Бэнэдыкта XVI з імянінамі, якія Пантыфік адзначае сёння, ва ўспамін св. Юзафа. Ад імя ўсіх супрацоўнікаў Ватыканскага радыё, Ватыканскага тэлевізійнага цэтра і Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Ламбардзі пажадаў Святому Айцу “спакойнага свята, якое б дало магчымасць набрацца сіл для выканання абавязкаў веры і служэння”. “Св. Юзаф кіраваў сваёй сям’ёй “як той, хто служыць”. - адзначыў кс. Ламбардзі - Ён вучыць нас, што магчыма любіць не падзяляючы веры і справаў, бо яго вера вырашальным чынам кіравала яго ўчынкамі. Св. Юзаф з’яўляецца “справядлівым чалавекам”, бо яго існаванне заўсёды “кіравалася” Божым Словам”. Кс. Ламбардзі адзначыў, што Бэнэдыкт XVI прамаўляючы гэтыя словы, некалькі гадоў таму, прадэманстраваў усім сваё захапленне і натхненне пакорным і ўзнёслым прыкладам св. Юзэфа.








All the contents on this site are copyrighted ©.