2012-03-17 11:17:15

Кс. Ламбардзі: падарожжа Папы ў Лацінскую Амерыку будзе падарожжам надзеі


RealAudioMP3 Падарожжа надзеі – так кс. Фэдэрыко Ламбардзі акрэсліў Апостальскі візіт Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу, які адбудзецца 23-29 сакавіка. Дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што прычын для гэта падарожжа вельмі шмат: 200-годдзе незалежнасці лацінаамерыканскіх народаў, вялікае жаданне мексіканцаў сустрэцца ў Папай, 20-годдзе дыпламатычных адносін паміж Мексікай і Святым Пасадам, 400-годдзе адшукання скульптуры Маці Божай Любові з Кобрэ, апекункі Кубы і г.д. “Гэта ўсё нагоды для падарожжа, але ў цэнтры кожнага Апостальскага візіта Папы заўсёды стаіць яго служэнне, як пастыра Паўсюднага Касцёла, які паводле жадання Хрыста павінен умацоўваць у веры сваіх братоў, - сказаў кс. Ламбардзі. Ён дадаў, што магчыма, аднак, выявіць спецыфічнкю мэту падарожжа Пантыфіка ў сэрца амерыканскага кантынента і гэта на яго думку – пасланне надзеі.

“Надзеі для мексіканцаў, народа, які валодае вялікімі рэсурсамі і магчымасцямі, але заклапочаны цяжкімі праблемамі, які абцяжарваюць яго сучаснасць і будучыню, пачынаючы з панавання драматычнага насілля. Надзеі для кубінцаў, якія адчуваюць сябе на парозе новай эпохі, у якой прароцкія словы Яна Паўла ІІ аб узаемным адкрыцці Кубы і света спраўдзяцца ў развіцці, свабодзе і прымірэнні”, - сказаў іезуіт у сваёй штотыднёвай рубрыцы на нашым радыё "Octava Dies".

Кс. Ламбардзі адзначыў, што падарожжа Святога Айца прынясе надзею усёй Лацінскай Амерыцы, дзе Касцёл задзейнічаны ў “кантынентальнай місіі” і хоча быць натхненнем для развіцця усіх краін рэгіёна, каб чалавечыя і хрысціянскім каштоўнасці гарантавалі інтэгральнае развіццю асобаў, нягледзячы на цяжкасці і рызыкі нашага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.