2012-03-17 13:57:02

Ватыканскі іерарх: справы ў Рымскай курыі лепшыя, чым іх прадстаўляе грамадская думка


RealAudioMP3 “Справы ў Рымскай курыі лепш, чым яны прадстаўлены грамадскай думкай”, - адзначыў у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” субстытут Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Анджэло Бэчу. Іерарх падкрэсліў, што нядаўняя ўцечка дакументаў з Ватыкана засмуціла Святога Айца. “Аднак Папа заклікаў усіх глядзець наперад, а яго штодзённае сведчанне супакою і рашучасці з’яўляецца стымулам для ўсіх нас”, - сказаў арцыбіскуп Бэчу. На яго думку тыя немногія, хто паступіў неадказна і спрычыніўся да ўцечкі інфармацыі “не могуць кінуць цень на пазітыўную рэчаіснасць”. Арцыбіскуп заклікаў вінаватых у гэтым зрабіць рахунак сумлення, “бо выкарыстанне прывілеяванага службовага стану для распаўсюджвання дакументаў, якія павінны былі захоўвацца ў канфідэнцыяльнасці, з’яўляецца здрадай і маладушнасцю”.

Ён расказаў, што Дзяржсакратарыят пачаў раследванне гэтай справы, якое тычыцца ўсіх устаноў Апостальскай Сталіцы. Паводле арцыбіскупа Бэчу, Папа даручыў разабрацца ў гэтай сітуацыі спецыяльнай камісіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.