2012-03-16 10:55:47

Бэнэдыкт XVI выслухаў другое велікапостнае казанне айца Канталамесы


RealAudioMP3 16 сакавіка Бэнэдыкт XVI разам з супрацоўнікамі рымскай курыі праслухаў другое велікапостнае казанне прапаведніка Папскага дома італьянскага капуцына айца Раньера Канталамесы. Яно было прысвечана Айцу Касцёла св. Грыгорыю Назіянскаму, які атрымаў таксама мінушку “Тэолаг” за ўклад у тлумачэнне дагмата аб Святой Тройцы. Прапаведнік адзначыў аднак, што для Айцоў Касцёла пазнанне трыадзінай прыроды Бога не было справай тэалагічных і філасофскіх разважанняў, але рэчаіснасцю, якой яны жылі. Гаворачы аб паэтычным апісанні прыроды Святой Тройцы, якое зрабіў св. Грыгорый Назіянскі, айцец Канталамеса адзначыў, што яно адрозніваецца ад сухіх і фармальных фармуліровак, якія з’явіліся потым. Ён расказаў, што філосафафы эпохі Асветы канцэнтраваліся на Богу, толькі як на найвышэйшай форме быцця і адмаўлялі важнасць дагмата аб Святой Тройцы, бо ён, на іх погляд “не меў ніякай практычнай карысці”. “Гэта быў адзін з фактараў, які адкрыў шлях для сучаснага атэізма”, - сказаў капуцын. Прапаведнік адзначыў, што вера ў Святую Тройцу аднак, адкрывае шлях да веры ў любоў. “Айцец, у Тройцы – гэта той, хто любіць, крыніца і пачатак ўсяго; Сын – гэта той, каго любяць; Святы Дух – гэта любоў якой любяць”, - адзначыў айцец Канталамеса.

Ён дадаў таксама, што Бог, як розум, закон, ці ўлада не мае патрэбу ў трыадзінай прыродзе, але Бог, які з’яўляецца любоўю так, “бо любоў не можа існаваць менш чым паміж двума”.








All the contents on this site are copyrighted ©.