Архіепіскап Роўэн Уільямс папрасіў каралеву Вялікабрытаніі аб адстаўцы
16 сакавіка архіепіскап
Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс апублікаваў спецыяльнае паведамленне ў якім афіцыйна
абвясціў аб сваёй адстаўцы з пасады кіраўніка Англіканскай Царквы да канца 2012 г.
Такое рашэнне іерарх патлумачыў прыняццем прапановы аб пераходзе ў студзені 2013 г.
на пасаду Магістра Каледжа св. Марыі Магдалены ў Кембрыджы. Архіепіскап паінфармаваў
аб сваім рашэнні каралеву Альжбету ІІ, якая з’яўляецца фармальным кіраўніком Англіканскай
Царквы і прызначыла яго архіепіскапам Кенртэрберыйскім у 2002 г. Такім чынам Роўэн
Уільямс стаў 104 прымасам Англіканскай Царквы. “Для мяне было вялікім прывілеем служыць
краіне ў якасці архіепіскапа Кентэрберыйскага на працягу апошніх 10 гадоў і рашэнне
аб пераменах не было для мяне лёгкім”, - адзначыў іерарх.
Удзел у Сінодзе Біскупаў
аб новай евангелізацыі, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2012 г. будзе адным з
яго апошніх пастырскіх заданняў.