2012-03-16 13:47:57

Армянская Царква заклікае вернікаў памятаць аб сваёй рэлігійнай і культурнай ідэнтычнасці


RealAudioMP3 Удзельнікі Сінода Армянскай Апостальскай Царквы, які праходзіў у Рыме 6-13 сакавіка, апублікавалі спецыяльны выніковы дакумент, у якім выказалі асаблівую падзякую папе Бэнэдыкту ХVI за тое, што падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Ліван, Пантыфік выказаў жаданне наведаць санктуарый Маці Божай ў Бзамары, мястэчку ў якім знаходзіцца сядзіба Армянскага Патрыярхата ў Ліване. Акрамя таго, удзельнікі Сінода выказалі таксама сваю заклапочанасць цяжккай сітуацыяй хрысціян на Блізкім Усходзе. Яны заклікалі хрысціян не губляць надзеі і заставацца верным сваім рэлігійным і культурным караням. “Падчас працы Сінадальнай асамблеі былі абмеркаваны шматлікія праблемы і пытанні, якія тычацца жыцця Армянскай Апостальскай Царквы ў пастырскім, літургічным і адукацыйным аспектах і былі прыняты рашэнні аб рэарганізацыі епархій і парафій, а таксама ўмацаванні клімату гарманічнага супрацоўніцтва паміж духавенствам і Каталіцкім Армянскім Патрыярхатам.

У сустрэчы прымалі ўдзел армянскія іерархі з Лівана, Францыі, Арменіі, Егіпета, Турцыі, Ірана, Грэцыі і ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.