2012-03-16 15:32:38

Адказ Брацтва св. Пія Х недастатковы для пераадолення падзелу з Апостальскай Сталіцай


RealAudioMP3 16 сакавіка ў Ватыкане адбылася сустрэча паміж старшынёй Кангрэгацыі Веравучэння і Папскай Камісіі “Ecclesia Dei” кардыналам Уільямам Левадай і кіраўніком Святарскага Брацтва св. Пія Х біскупам Бернардам Фелаем. Падчас размовы кардынал Левада адзначыў, што адказ Брацтва св. Пія Х на тэалагічны дакумент падрыхтаваны Апостальскай Сталіцай, “не з'яўляецца дастатковым, каб пераадолець дактрынальныя праблемы, якія ляжаць у фундаменце разыходжанняў паміж Апостальскай Сталіцай і Брацтвам св. Пія”. Яшчэ ў верасні 2011 г кардынал Левада перадаў біскупу Фелаю дакумент, які ўтрымлівае “некаторыя прынцыпы і крытэрыі інтэрпрытацыі каталіцкага навучання, неабходныя для гарантавання вернасці навучанню Касцёла”. Пасля некалькіх месяцаў аналіза прапаноў Апостальскай Сталіцы ў студзені 2012 г. Брацтва св. Пія Х прадставіла свой адказ на гэты дакумент. Нарэшце пасля аналіза гэтага адказа Кангрэгацыяй Веравучэння і Святым Айцом, сёння кардынал Левада адказаў біскупу Фелаю.

“На заканчэнне сённяшняй сустрэчы, з мэтай пазбегнуць касцёльнага падзелу і яго балючых наступстваў, да кіраўніка Брацтва св. Пія Х было скіравана запрашэнне патлумачыць больш ясна сваю пазіцыю і такім чынам пераадолець існуючыя разыходжанні, як гэтага жадае Бэнэдыкт XVI”, - гаворыцца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.