2012-03-15 14:57:47

Ратыфікацыя пагаднення паміж Апостальская Сталіцай і Мазамбікам


RealAudioMP3 “Апостальская Сталіца і Рэспубліка Мазамбік, адпаведнымі вербальнымі нотамі ад 12 сакавіка 2012 г, ратыфікавалі “Пагадненне аб прынцыпах і прававых нормах у адносінах паміж двума дзяржавамі”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы, якое было апублікавана сёння. Пагадненне было падпісана ў сталіцы Мазамбіка Мапуту яшчэ 7 снежня 2011 г. Яно складаецца з прэамбулы і 23 артыкулаў, якія рэгулююць дзейнасць у розных сферах, у тым ліку прававы статус Каталіцкага Касцёла ў Мазамбіку, прызнанне навуковых ступеняў, кананічнасці шлюбу і пытанні падаткаабкладання. “Пагадненне з моманту ўступлення ў сілу будзе спрыяць сяброўству і супрацоўніцтву паміж Апостальскай Сталіцай і Мазамбікам”, - адзначаецца ў паведамленні Залі Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.