2012-03-15 11:22:40

Ватыкан: прэзентацыя фільма аб бл. Яне Паўле ІІ у 3D


RealAudioMP3 “Гігант” – так называецца дакументальны фільм аб Яне Паўле ІІ, прэзентацыя якога адбылася на нашым радыё 14 сакавіка. Фільм зняты ў 3D фармаце з’яўляецца супольным праектам Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра і італьянскага тэлеканала “Rai Uno”. Яго прэм’ера адбудзецца, на некалькіх італьянскіх тэлеканалах 1 красавіка – у шостую гадавіну смерці благаслаўлёнага Папы. У 22-мінутнай стужцы апавядаецца аб жыццёвым і духоўным шляху Яна Паўла ІІ. Акрамя таго, гэты фільм з’яўляецца плёнам блізкага супрацоўніцтва паміж грамадскімі і ватыканскімі СМІ. Аб гэтым расказаў дырэктар Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра і нашага радыё кс. Фэдэрыка Ламбардзі. “Ватыканскі тэлевізійны цэнтр, канешне адчувае адказнасць за неабходнасць выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі для тэлевяшчання. Мы запісалі ўсю беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, як адну з самых вялікіх касцёльных падзей мінулага года ў 3D фармаце, выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі якімі валодаем. Мы таксама злучылі тое, што знялі з матэрыяламі падрыхтаванымі тэлеканалам “Rai”, - расказаў іезуіт.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што ідэя зняць рэлігійную падзею ў 3D узнікла не з жадання ўразіць гледачоў спецыяльнымі эфектамі і паказаць усім сваю сучаснасць.

“Не толькі шукаючы уражанняў, ці дэманструючы сябе, як сучасных людзей, мы выкарыстоўваем самыя сучасныя тэхналогіі, але для таго, каб спаўняць сваю місію, для глыбокай камунікацыі таго зместу, носьбітамі якога мы з’яўляемся для публікі”, - расказаў святар.

Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што фільм дапаможа гледачам, не толькі пабачыць беатыфікацыёную св. Імшу, але таксама адчуць сябе яе ўдзельнікамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.