2012-03-15 14:23:29

Арцыбіскуп Дубліна: Эўхарыстычны Кангрэс павінен спрыяць духоўнаму аднаўленню


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Дубліна Дзіармуід Марцін, старшыня Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэса, які адбудзецца ў Ірландыі 10-17 чэрвеня, адзначыў, што “Звон кангрэса”, які ўчора благаславіў Папа, павінен заклікаць людзей да духоўнага аднаўлення і аднаўлення Касцёла ў Ірландыі. Іерарх прыбывае ў Рыме і у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў, што год таму, у свята св. Патрыка, апекуна Ірландыі, па краіне пачалося пілігрымыванне гэтага звона. “Ён наведаў многія школы, астравы, парафіі, дамы адпачынку для старых людзей”, - расказаў арцыбіскуп Марцін.

“Два гады таму быў апублікаваны ліст Святога Айца да ірландскіх католікаў. Два прасэсы абнаўлення ідуць разам: унутранае аднаўленне Касцёла і падрыхтоўка да Эўхарыстычнага Кангрэса. Кангрэс, гэта не падзея, якая пачнецца 10 чэрвеня і закончыцца 17, але перыяд абнаўлення, які ўжо пачаўся і працягнецца потым”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп нагадаў, што ў Ірландыі Эўхарыстычны Кангрэс, ужо праходзіў у 1932 г., праз 10 гадоў пасля грамадзянскай вайны, якая падзяліла грамадства і сем’і. “Кангрэс 1932 г. быў момантам вялікага прымірэння. Мы маем надзею, што таксама і гэты Кангрэс будзе момантам прымірэння і аднаўлення.”, - сказаў арцыбіскуп Марцін.








All the contents on this site are copyrighted ©.