2012-03-14 10:48:17

Кардынал Равазі: Дантэ быў веруючым чалавекам


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранко Равазі адзначыў, што Дантэ Аліг’еры быў глыбока веруючым чалавекам, які цікавіўся тэалогай. Іерарх расказаў, што з нагоды 700-годдзя з дня смерці вялікага паэта, якое будзе адзначацца ў 2021 г., па інцыятыве Папскай рады па культуры быў створны навукова-арганізацыйны камітэта па яго святкаванні. Яго ўзначаліў сам кардынал Равазі, які нядаў быў таксама прызначаны кіраўніком культурнага цэнтра “Дом Дантэ” у Рыме.

У інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Равазі расказаў аб ініцыятывах, якія запланаваны з нагоды юбілея смерці паэта. “Мы маем 8-9 гадоў, каб добра засяродзіцца на падрыхтоўчых мерапрыемствах і годнага адсвяткаваць юбілей”, - сказаў іерарх. Ён адзначыў, што будзе арганізавана серыя выставаў, на якіх будуць прадстаўлены творы вядомых мастакоў, скульптараў і фатографаў прысвечаныя Дантэ.

Кардынал Равазі звярнуў увагу на неабходнасць звяртання большай увагі на творчаць Дантэ ў сферы адукацыі. “У школах творчасць Дантэ не вывучаецца так глыбока і аб’ектыўна, як ён гэтага залугоўвае. Мы павінны звярнуць ўвагу на добрую падрыхтоўку настаўнікаў у гэтай сферы, а таксама зацікавіць саміх вучняў і шырокае кола грамадзян постацю Дантэ”, - сказаў іерарх.

Гаворачы аб значэнні творчасці паэта кардынал Равазі нагадаў таксама, што ў 1921 г. папа Бэнэдыкт XV нават прысвяціў Дантэ Аліг’еры адну з сваіх энцыклік. Кардынал адзначыў, што Касцёл будзе імкнуцца прадставіць Дантэ не толькі з культурнага пункту гледжання, але таксама тэалагічнага.








All the contents on this site are copyrighted ©.