2012-03-14 13:42:18

Бэнэдыкт ХVI наведае медыцынскі факультэт каталіцкага ўніверсітэта ў Рыме


RealAudioMP3 3 мая Бэнэдыкт ХVI, наведае медыцынскі факультэт Каталіцкага універсітэта Святога Сэрца, які знаходзіцца ў Рыме. Нагодай для візіта з’яўляецца яго 50-годдзе. Падчас візіта Святы Айцец сутрэнецца з прафесарамі і студэнтамі універсітэта і звернецца да іх з прамовай. Галоўная сядзіба Каталіцкага універсітэта Святога Сэрца, знаходзіцца ў Мілане. Гэтая навучальная ўстанова з’яўляецца найбольшым каталіцкім універсітэтам у Еўропе. Ён быў заснаваны у 1920 г. кс. Агосціно Джэмэллі і мае свае адзяленні ў многіх гарадах Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.