2012-03-13 15:18:05

Руская Праваслаўная Царква здзіўлена забаронай на нашэнне крыжыкаў у Вялікабрытаніі


RealAudioMP3 Руская Праваслаўная Царква выказала неразуменне ў сувязі з забаронай на нашэнне нацельных крыжыкаў на працы у Вялікабрытаніі. “Гэта рашэнне парламента Вялікабрытаніі не можа не вызваць трывогу, асабліва калі ўлічваць існаванне ў сучасным еўрапейскім грамадстве іншых тэндэнцый, накіраваных на раззняволенне чалавечых інстынктаў”, - перадае словы главы сінадальнага Інфармацыйнага аддзела Уладзіміра Легойды агенцтва “Інтерфакс”. Ён выказаў здзіўленне ў сувязі з тым, што ў Вялікабрытаніі, напрыклад, публічная дэманстрацыя прыналежнасці да гей-культуры лічыцца нормай, а нашэнне крыжыка не. “Існуе розная сімволіка, звязаная з гей-культурай, але паспрабуйце звольніць чалавека, які актыўна дэманструе сваю сексуальную арыентацыю. Зразумела, што ён падніме скандал і напэўна даб’ецца свайго аднаўлення на працы. А чым небяспечны старажытныя сімвалы хрысціян, каго яны абражаюць?”, - спытаўся Легойда. Ён лічыць рашэнне брытанскіх уладаў “вельмі трывожным сігналам” бо, на яго погляд, нельга выключаць, што ў будучыні еўрапейскія ўлады прыйдуць да ідэі зняць крыжы з царкоўных купалоў і ўвогуле забараніць выяву крыжа. Цяперашняя сітуацыя, на думку прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхата, “наглядна дэманструе адмаўленне Еўропы ад сваёй карэннай ідэнтычнасці”








All the contents on this site are copyrighted ©.