Румынія: біскупы крытыкуюць законапраект аб рэпрадуктыўных тэхналогіях
Канферэнцыя Біскупаў
Румыніі выказала пратэст ў сувязі з прыняццем уладамі “праекта закона аб дапаможных
рэпрадуктыўных тэхналогіях”, які легалізуе ананімнае донарства. Іерархі адзначылі,
што гэты закон уяўляе пагрозу “годнасці чалавечай асобы, інгэгральнасці сям’і і не
спрыяе раўнавазе ў грамадскім жыцці”. Біскупы звярнуліся да кіраўніцтва краіны з просьбай
аб адмене законапраекта. “Касцёл заўсёды быў і будзе побач з тымі бацькамі, якія хочуць,
але не могуць мець дзяцей з прычыны бясплоднасці і разумее іх цяжкасці. У той жа час,
Касцёл хоча нагадаць, што бясцэнны дар мацярынства і бацькоўства не можа быць дасягнуты
любым коштам. Дзіця заўсёды з’яўляецца чалавекам і не можа стаць лабараторным прадуктам”,
- адзначылі іерархі.