2012-03-12 13:22:13

Японія: Касцёл узгадвае аб ахвярах землятрусу і цунамі


RealAudioMP3 Старшыня Біскупскай канферэнцыі Японіі, арцыбіскуп Асакі, кардынал Лео Хун Ікэнага скіраваў спецыяльнае пасланне да вернікаў з нагоды першай гадавіны землятрусу і цунамі, якія наведалі краіну ў 2011 г., у выніку якіх, была пашкоджана атамная элетрастанцыя ў Фукусіме. “Трагедыя ў Фукусіме выклікала вялікую любоў цэлага свету да нас. Гэтая трагедыя выклікала нацыянальную салідарнасць і вялікую дапамогу шматлікіх валанцёраў, якія надалей дапамагаюць ахвярам гэтай трагедыі”, - напісаў арцыбіскуп Асакі. Іерарх нагадаў гераізм некатрых жыхароў краіны, якія аддалі сваё жыццё, каб ратаваць іншых.

Таксама арцыбіскуп Роберт Цоліч, старшыня Біскупскай канферэнцыі Германіі апублікаваў спецыяльнае пасланне з гэтай нагоды. У ім іерарх адзначыў, што “хрысціянская адказнасць за стварэнне заклікае нас імкнуцца да захавання зямлі, дадзенай нам Богам як устойлівага “сямейнага дому” на будучыню”. Іерарх падкрэсліў, што дзейнічаць ва ўстойлівы спосаб патрабуе салідарнасці з цяперашнім і будучым пакаленнямі. Арцыбіскуп Цоліч адзначыў неабходнасць змены ў энергетычнай палітыцы свету. “Мы павінны скараціць спажыванне энергіі, палепшыць яе выкарыстанне і працягваць даследаванні у пошуку альтэрнатыўных крыніц энергіі. Катастрофа ў Японіі павінна навучыць нас глядзець больш уважліва на стварэнне. Гэтая адказнасць ускладаецца на ўсіх”, - звярнуў увагу арцыбіскуп Цоліч.

У японскай катастрофе загінула больш за 20 тыч. чалавек. У нядзелю 11 сакавіка ў цэлай краіне цэлебраваліся жалобныя набажэнствы.








All the contents on this site are copyrighted ©.