Нігерыйскі іерарх патрабуе большай бяспекі для хрысціян
“У горадзе Джосэ магла
быць яшчэ большая трагедыя, у якім Каталіцкі Касцёл зноў стаў аб’ектам нападу”, -
так 12 сакавіка пракаментаваў арцыбіскуп Джоса ў Нігерыі Ігнацыюс Айау Каігама ўчарашні
тэрарыстычны акт, які быў здзейснены ў гэтым горадзе. Іерарх адзначыў, што машына
тэрарыстаў-смяротнікаў затрымалася перад уваходам да касцёла, які быў перапоўнены
вернікамі. “Калі б ёй ўдалося ўварвацца ў касцёл ахвяр было б безумоўна на многа больш”,
- сказаў агенцтву “Misna” арцыбіскуп Джоса.
Іерарх сказаў, што непасрэдна
пасля тэрарыстычнага нападу ён прыбыў у касцёл горада, дзе ўбачыў вялікае напружанне
сярод вернікаў, асабліва сярод моладзі. “Вернікі абвінавачвалі войска і паліцыю краіны
ў тым, што не ёсць гарантавая бяспека для хрысціян”, - сказаў арцыбіскуп Ігнацыюс
Айау Каігама.
У выніку тэрарыстычнага нападу на касцёл загінула 10 вернікаў
а дзесяткі былі паранены.